У перыяд з 2009 па 2011 гг. Кітай будзе з'яўляцца самым прывабным
рынкам для інвестыцый буйных транснацыянальных кампаній. Аб гэтым гаворыцца
ў дакладзе ЮНКТАД ( Канферэнцыя ААН па гандлі і развіцці) . Далей у пераліку
ідуць ЗША , Індыя і Бразілія.

У дакладзе паказваецца , што буйныя транснацыянальныя кампаніі сур'ёзна
пацярпелі ад эканамічнага крызісу. Па выніках леташніх даследаванняў,
40 % транснацыянальных кампаній заявілі , што моцна пацярпелі ад уплыву
крызісу, а ў бягучым годзе эканамічны спад аказаў ўплыў на 85 % транснацыянальных
кампаній. 58 % транснацыянальных кампаній паведамілі, што маюць намер скараціць
аб'ём прамых міжнародных інвестыцый у 2009 годзе з -за нестабільнасці ў
сферах інвестыцый і гандлю. У дакладзе адзначаецца , што транснацыянальныя
кампаніі разлічваюць аднавіць аб'ём прамых міжнародных інвестыцый
у 2010 г. і павялічыць у 2011 г.

Share This Post: